На прэс-канфэрэнцыі па выніках сустрэчы Эрдаган сказаў, што «Ўкраіна без сумневу заслугоўвае быць сябрам NATO». Чакаецца, што на найбліжэйшым саміце ў Літве лідэры альянсу пацьвердзяць, што «Ўкраіна калі-небудзь далучыцца да NATO», піша Associated Press.
Таксама Эрдаган паведаміў, што вядзецца праца па падаўжэньні збожжавага пагадненьня пасьля яго заканчэньня 17 ліпеня. Паводле яго, гэтае пытаньне будзе адным з ключавых на ягонай сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, якая павінна адбыцца ў Турэччыне ў жніўні. «Мы спадзяемся, што пагадненьне будзе працягвацца ня кожныя два месяцы, а хаця б кожныя тры», — дадаў Эрдаган.
Раней прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў казаў, што «дэ-факта» шанцаў на прадаўжэньне збожжавага пагадненьня няма, «таму што тое, што было нам абяцана, не было зроблена».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі, што для падаўжэньня збожжавага пагадненьня «няма падставаў»Яшчэ адным пунктам прэзыдэнцкіх перамоваў быў абмен палоннымі. «Мы працуем над вяртаньнем нашых палонных, палітычных зьняволеных, крымскіх татараў», — сказаў Зяленскі. Эрдаган адзначыў, што можа абмеркаваць гэта з Пуціным па тэлефоне яшчэ да іх заплянаванай сустрэчы, піша Reuters.
Таксама абодва лідэры гаварылі пра сумесныя праекты, у тым ліку абаронныя.
Пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году Турэччына захавала кантакты з Украінай і Расеяй і часта выступае ў якасьці пасярэдніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна атрымае магутны сыгнал, што яна патрэбная NATO. Але ня больш за тое», — палітоляг Магда