Акрамя павялічэньня колькасьці структур, якія вядуць ахоўную дзейнасьць, згодна з законапраектам, уводзіцца абавязковы кваліфікацыйны экзамэн для работнікаў ваенізаванай і неваенізаванай аховы. Парадак яго правядзеньня будзе вызначаць МУС, піша Zerkalo.io.
Законапраект паступіў у Палату прадстаўнікоў зімой і ў сакавіку быў прыняты ў першым чытаньні. 28 чэрвеня пасьля правак (якіх менавіта, невядома) яго прынялі ў другім чытаньні. Пасьля ўхваленьня ў Савеце Рэспублікі і падпісаньня Лукашэнкам закон набукдзе моц праз паўгода.
Цяпер да ліку арганізацый, якія займаюцца ахоўнай дзейнасьцю, адносяцца:
- сілавыя структуры, МНС, памежныя і мытныя органы;
- Беларуская чыгунка;
- арганізацыі цывільнай авіяцыі;
- арганізацыі, якія валодаюць правам стварэньня ваенізаванай аховы;
Згодна з законапракетам, да сьпісу дадаецца яшчэ адзін пункт – «іншыя арганізацыі», якія вызначаюцца «прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь».
Такім чынам, Лукашэнка зможа даваць права весьці ахоўную дзейнасьць любым арганізацыям.
У Беларусі існуе прыватнае ахоўнае прадпрыемства (ПАП) «ГардСэрвіс». У чэрвені 2020 году Лукашэнка сваім указам надзяліў яго правам выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. У іншых падобных структур такіх правоў няма. «ГардСэрвіс» зьвязваюць з даўнім паплечнікам Лукашэнкі Віктарам Шэйманам.
Летась кампанія павялічыла штат супрацоўнікаў і пачала трэнавацца з ужываньнем баявога ўзбраеньня і навучаньнем штурмавым дзеяньням. Інструктарамі былі спэцназаўцы і байцы ПВК «Вагнэр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін Лукашэнку адпомсьціць — але не адразу, — палітоляг Котаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 ліпеня: экс-памочніцу судзьдзі затрымалі за зьліў зьвестак у «Чорную кнігу Беларусі»; ператрусы ў Фаніпалі