Прэм’ерка Італіі Джорджа Мэлёні запэўніла дэмакратычную лідэрку Сьвятлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху, паведамляе прэсавая служба апошняй.
Падчас перамоваў палітыкі абмеркавалі стратэгію вызваленьня палітычных вязьняў, абароны беларускай незалежнасьці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі.
Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсаваных беларусаў, за выдачу візаў, за тое, што Італія адрозьнівае рэжым і беларусаў і не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам.
Таксама Ціханоўская і Мэлёні абмеркавалі мэханізм прыцягненьня рэжыму да адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці і за выкраданьне ўкраінскіх дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Італія ўсьлед за Нямеччынай вырашыла накіраваць у Менск часовага паверанага замест амбасадараЦіханоўская адзначыла, што надзвычай важна, каб Беларусь была згаданая ў дыскусіях падчас Саміту NATO і ў выніковай дэклярацыі.
«Гэта была важная сустрэча. Лідэрка Італіі будзе падымаць пытаньне Беларусі на міжнароднай арэне. Я бачу яе рашучасьць, бачу, што яна выдатна разумее нашу сытуацыю і гатовая дапамагаць ня толькі на словах, але і на справах. Сёньня мы займелі яшчэ адзін моцны голас у падтрымку свабоднай і незалежнай Беларусі», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская папрасіла Сэнат Італіі дапамагчы са стварэньнем трыбуналу над Лукашэнкам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пачынае візыт у Італію, правядзе сустрэчы ва ўрадзе, парлямэнце і МЗС