Надзея Астапчук — вядомая штурхальніца ядра, бронзавы прызэр Алімпіяды-2008. У 2020 годзе яна падпісала ліст спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту і за правядзеньне сумленных выбараў.
Таксама спартоўка прадала з аўкцыёну за 11 тысяч даляраў залаты мэдаль чэмпіянату Эўропы 2005 году. Грошы накіравалі ў падтрымку іншых спартоўцаў і палітвязьняў, якія пацярпелі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Надзея Астапчук прыняла рашэньне не пакідаць Беларусь, але летась 15 сьнежня стала вядома, што яе затрымалі. З таго часу яна знаходзілася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
У лютым 2023 году Астапчук вызвалілі. Зь якой прычыны яе затрымалі і якія абвінавачаньні прад’явілі, яна не расказвала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта спроба выжыць у нечалавечых умовах». Чаму ня трэба рэагаваць на «пакаяльнае інтэрвію» Надзеі АстапчукВыданьню «Народная Воля» ўдалося зьвязацца з тытулаванай спартоўкай, але яе адказ быў кароткі:
«Пакуль без інтэрвію, расказаць нейкія падрабязнасьці ў дадзены момант не магу. Як кажуць у адной моднай фразе: «Прашу паставіцца да гэтага з разуменьнем!»
«Аднаўляюся пасьля „курорту“», — так адказала Астапчук на пытаньне пра цяперашні род дзейнасьці. — Акрамя таго, займаюся назапашанымі за паўгода пытаньнямі і па магчымасьці дапамагаю людзям, якія былі або знаходзяцца ў такой жа сытуацыі, як і я».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст «Трыбуны» Аляксандар Івулін выйшаў на волю