Апэрацыя праводзілася ў Падляскім, Мазавецкім і Люблінскім ваяводзтвах, паведаміла 6 ліпеня памежная служба.
Як паведамляецца, роля затрыманых заключалася «ў стварэньні кампаній, у адрас якіх адпраўляліся цыгарэты», а таксама «перавозцы нелегальных тытунёвых вырабаў і ўтойваньні кантрабандных цыгарэт сярод легальных тавараў».
«У траўні 2021 году было знойдзена амаль 2,5 мільёна пачкаў нелегальных цыгарэт на суму каля 37 млн злотых. Гіганцкая партыя кантрабанды знаходзілася ў трох кантэйнэрах, — гаворыцца ў паведамленьні. — Арганізаваная злачынная група ў 2020–2021 гадах правезла кантрабандай больш за 18,8 млн пачкаў цыгарэт, нанёсшы дзяржаўнаму скарбу шкоду ў памеры больш за 437 млн злотых».
«Затрыманым прад’яўленыя абвінавачаньні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, кантрабандзе і скупляньні цыгарэт. На патрабаваньне пракурора адзін чалавек быў часова арыштаваны на два месяцы. Супраць астатніх падазроных былі ўжытыя маёмасныя паручальніцтвы, паліцэйскі нагляд і забарона на выезд з краіны», — сказана ў рэлізе.
Абвінавачаньні на гэты момант прадʼяўленыя 30 асобам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўская мытня затрымала кантрабанду беларускіх цыгарэт на больш як 3 мільёны эўра