«Улічваючы ваенную напружанасьць і ўзмацненьне актыўнасьці ў рэгіёне, дзе разьмешчаная гэта буйная атамная электрастанцыя, нашы экспэрты павінны мець магчымасьць праверыць факты на месцах», — гаворыцца ў заяве кіраўніка МАГАТЭ Рафаэля Гросі.
У прыватнасьці, паводле Гросі, важны доступ экспэртаў да дахаў трэцяга і чацьвёртага энэргаблёкаў, а таксама да частак турбінных заляў і некаторых частак сыстэмы ахаладжэньня на станцыі.
У МАГАТЭ дадалі, што экспэрты агенцтва, якія прысутнічаюць на Запароскай атамнай электрастанцыі, на працягу апошніх дзён і тыдняў інспэктавалі часткі Запароскай АЭС, у тым ліку некаторыя ўчасткі па пэрымэтры вялікай сажалкі-ахаладжальніка, а таксама праводзілі рэгулярныя абходы па ўсім аб’екце, і падчас гэтых інспэкцый яны пакуль не назіралі ніякіх бачных сьлядоў мінаў або выбухоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што бясьпека ўкраінскіх АЭС застаецца сярод асноўных выклікаў вайны- Прадстаўнікі МАГАТЭ знаходзяцца на тэрыторыі электрастанцыі зь верасьня 2022 году.
- 4 ліпеня Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў пра магчымую падрыхтоўку Расеяй правакацыі на тэрыторыі акупаванай ёю Запароскай АЭС у бліжэйшы час. Паводле зьвестак штабу, на вонкавым даху трэцяга і чацьвёртага энэргаблёкаў акупаванай ЗАЭС былі разьмешчаныя староньнія прадметы, падобныя да выбуховых прыладаў.
- «Іх падрыў ня можа пашкодзіць энэргаблёкі, але можа стварыць карцінку абстрэлаў з боку Украіны. Пра гэта і дэзінфармуюць расейскія СМІ і тэлеграм-каналы», — адзначылі ў Генштабе.
- Перад гэтым у «Росэнергоатоме» заявілі, што Ўкраіна нібыта павінна атакаваць Запароскую АЭС у Энэргадары ў ноч на сераду, 5 ліпеня.
- Радыё Свабода ня можа праверыць гэтыя дадзеныя зь незалежных крыніц рэдакцыя з улікам баявых дзеяньняў і акупацыі Запароскай АЭС.
- Расейскія войскі акупавалі горад Энэргадар і разьмешчаную паблізу яго Запароскую АЭС у канцы лютага 2022 году.