Гэта вынікае са зьменаў у заканадаўства, якія ўступілі ў сілу з 1 ліпеня 2023 году, паведаміў 5 ліпеня партал prawo.pl.
Як паведамляецца, беларускіх грамадзян у Польшчы вызвалілі ад аплаты за выдачу польскага праязнога дакумэнта для замежніка» (цяпер ён каштуе 350 злотых, або прыкладна 85 даляраў — рэд.) у адпаведнасьці з «Пастановай міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 28 чэрвеня 2023 году аб грамадзянстве».
Адмена аплаты не абмежаваная нейкім тэрмінам і будзе актуальнай да таго часу, пакуль дзейнічае згаданая вышэй пастанова. Калі хтосьці падаў заяву і зрабіў аплату, але дакумэнт яшчэ не зрабілі да 1 ліпеня, грошы яму вернуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турыстычныя, працоўныя, гуманітарныя. Візавы гід для беларусаўНа падставе яшчэ адной пастановы МУС Польшчы ад 28 чэрвеня беларускія грамадзяне могуць хадайнічаць аб выдачы польскага праязнога дакумэнта для замежніка на льготнай аснове, пры выкананьні наступных умоваў:
- калі беларус страціў пашпарт, яго пашпарт быў зьнішчаны або пратэрмінаваны, або калі ён зусім ня меў пашпарту;
- беларус мае дазвол на сталае або часовае пражываньне ў Польшчы (незалежна ад падставы для выдачы дазволу), дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ, дазвол на пражываньне па гуманітарных прычынах або дадатковую абарону.
Каб скарыстацца магчымасьцю атрыманьня польскага праязнога дакумэнта на гэтай льготнай аснове, трэба падаць адпаведную заяву на яго атрыманьне ў пэрыяд з 1 ліпеня па 31 сьнежня 2023 году.
Асноўныя зьмены:
- цяпер беларусы не павінны даказваць, што ня могуць атрымаць новы беларускі пашпарт,
- праязны дакумэнт замежніка будуць выдаваць беларусам зь любым часовым відам на жыхарства, незалежна ад падставаў яго атрыманьня,
- такі дакумэнт змогуць атрымаць і беларусы, у якіх раней не было беларускага пашпарта (напрыклад, беларускія дзеці, якія нарадзіліся ў Польшчы і бацькі якіх ня могуць паехаць на радзіму і аформіць ім дакумэнты).
Польскі праязны дакумэнт замяняе пашпарт пры падарожжах у іншыя краіны.
Паводле зьвестак МЗС Польшчы, з 10 жніўня 2020 году па 31 сьнежня 2022 году Польшча выдала беларусам 509 701 візу.
Агулам у 2022 годзе па польскія візы зьвярнуліся 283 477 беларусаў, зь іх па візы тыпу D (нацыянальныя) — 264 097 чалавек, тыпу C (шэнгенскія) — 19 380. Па выніку зваротаў беларусам у Польшчы летась выдалі 278 181 візу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць — ва ўзросьце ад 20 да 39 гадоў. У Польшчы расказалі, колькі беларусаў цяпер стала пражываюць у краінеУ студзені 2023 году ў Беларусі прынялі закон, які дапускае «страту» грамадзянства (у тым ліку атрыманага па праве нараджэньня) асобай, якая пражывае за мяжой, асуджанай за «удзел у экстрэмісцкай арганізацыі» або нанясеньне сур’ёзнай шкоды інтарэсам дзяржавы.