Кіраўнік КНР Сі Цзіньпін асабіста перасьцярог прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ад прымяненьня ядзернай зброі ва Ўкраіне. Гэта адбылося падчас візыту Сі Цзіньпіна ў Маскву ў сакавіку гэтага года, паведамляе Financial Times са спасылкай на заходніх і кітайскіх чыноўнікаў.
Пасьля гэтага кітайскія чыноўнікі заяўлялі, што Кітай перасьцярог Пуціна адмовіцца ад завуаляваных пагроз выкарыстоўваць ядзерную зброю супраць Украіны. Стрымліваньне Пуціна ад прымяненьня ядзернай зброі стала цэнтральным элемэнтам кампаніі КНР па аднаўленьні адносін з Эўропай, заявіў выданьню высокапастаўлены кітайскі чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча заявіла пра жаданьне ўдзельнічаць у ядзернай праграме NATO ў адказ на разьмяшчэньне расейскай зброі ў БеларусіУ публічных заявах Кітай пасьлядоўна выступае супраць выкарыстаньня ядзернай зброі ва Ўкраіне, але многія з прыхільнікаў Кіева сумняюцца, што Пэкін на самой справе прытрымліваецца такой пазыцыі, улічваючы «бязьмежнае партнэрства» Сі Цзіньпіня і Пуціна і «мірны плян» Кітая, які шмат у чым пераклікаецца з тэзісамі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка заявіла пра падрыхтоўку Расеі да перамяшчэньня ў Беларусь тактычнай ядзернай зброіПапярэджаньне Сі Цзіньпіна дало надзею, што Кітай прытрымліваецца сваёй рыторыкі і за зачыненымі дзвярыма:
«Кітай узяў на сябе адказнасьць за адпраўку сыгналаў на ўсіх узроўнях», — заявіў Financial Times высокапастаўлены чыноўнік з адміністрацыі ЗША.
МЗС Кітая не адказаў на запыт Financial Times аб камэнтары, але былы чыноўнік КНР пацьвердзіў выданьню, што Сі Цзіньпін асабіста прасіў Пуціна не прымяняць ядзерную зброю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заклікаў Беларусь спыніць разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі і вярнуць украінскіх дзяцейПасьля візыту лідэра КНР Пуцін быў расчараваны, бо Расея не дамаглася адчувальных вынікаў, такіх як зацьвярджэньне трубаправода ў Кітай «Сіла Сібіры-2», заяўляюць заходнія службоўцы. Асуджэньне выкарыстаньня ядзернай зброі, уключанае ў сумеснае камюніке, амаль напэўна было дададзена па патрабаваньні Кітая, лічаць яны. Калі б Расея ўжыла ядзерную зброю ва Ўкраіне, гэта было б мінусам для Кітая, адзначыў адзін з чыноўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блінкен пасьля сустрэчы зь Сі Цзіньпінам заявіў, што Кітай паабяцаў не перадаваць Расеі вайсковую дапамогуЯк адзначае чыноўнік з урада Кітая, ядзерны ўдар Расеі па Ўкраіне ці аднаму з яе эўрапейскіх саюзьнікаў можа настроіць кантынэнт супраць Кітая, а ціск Пэкіна на Маскву з мэтай прадухіліць удар можа спрыяць паляпшэньню адносін з Эўропай.
Папярэджаньне Сі Цзіньпіна Пуціну паказвае, што Кітай па-ранейшаму занепакоены вайной, нягледзячы на заявы расейскага прэзыдэнта ў кастрычніку 2022 года аб тым, што ўдар тактычнай ядзернай зброяй не мае палітычнага або ваеннага сэнсу. Блізкія да Крамля крыніцы заявілі FT, што Пуцін сам вырашыў, што ўжываньне тактычнай ЯЗ не дасьць Расеі пераваг, а хутчэй ператворыць захопленыя Расеяй тэрыторыі ў «радыяцыйную пустыню».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блінкен правёў перамовы з кіраўніком МЗС Кітаю