Палітвязьня Фаміна за сетку выданьняў «Вестники» пакаралі 7 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму 

Андрэй Фамін. Архіўнае фота

9 сьнежня 2022 года ў Беларусі групу грамадзян, абʼяднаных пад назвай «Вестники», прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

У Менскім гарадзкім судзе 21 чэрвеня да 7 гадоў зьняволеньня ва ўмовах калёніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі палітзьняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 (Заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня), піша «Вясна».

Пасьля затрыманьня Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі выданьняў «Вестники», якую праз паўтара месяца пасьля яго затрыманьня прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў маршы пратэсту 30 жніўня 2020 году. Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч. У справе адбылося тры судовыя пасяджэньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бяда ў Менску»,— кіраўнік Радыё Свабода напісаў пра Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка ў часопісе «American Purpose»

29-гадовага Андрэя Фаміна затрымалі 27 кастрычніка 2022 год.у Зранку да яго заявіліся супрацоўнікі ГУБАЗіКу і САХРу ў поўным баявым рыштунку і са зброяй. Андрэя білі — гэта прыкметна і на відэа, якое апублікавалі назаўтра пасьля затрыманьня праўладныя Telegram-каналы. 9 сьнежня 2022 году групу грамадзян, абʼяднаных пад назвай «Вестники», прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Захапленьне мужнасьцю зьмянілася на недавер». Зьявіліся вынікі апытаньня палякаў пра беларусаў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне