На пытаньне аб асацыяцыях зь «Беларусьсю» рэспандэнты назвалі ў асноўным нэгатыўныя словы, такія як «вайна», «таталітарызм», «аўтарытарнае праўленьне».
Пацярпеў і імідж беларускай нацыі, адзначае выданьне.
«Станоўчы вобраз беларускага грамадзтва пасьля пратэстаў 2020 году зьмяніўся нэгатыўнымі асацыяцыямі, зьвязанымі з ростам рэпрэсіўнасьці, агрэсіўнасьці і прарасейскага характару рэжыму Лукашэнкі», гаворыцца ў справаздачы аптаньня грамадзкай думкі, якое праводзілася ў траўні 2023 года.
Захапленьне мужнасьцю беларусаў, якія масава выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць сфальсыфікаваных уладамі выбараў, зьмянілася недаверам.
Сёньня амаль кожны другі польскі рэспандэнт лічыць, што беларусы ставяцца да іх непрыязна. Гэта вялікая зьмена ў параўнаньні з 2020 годам, калі так думалі толькі 15% рэспандэнтаў апытаньня.
«Большая частка палякаў ідэнтыфікуе тое, што робіць беларускі рэжым, з пазыцыяй саміх беларусаў. Існуе ўпэўненасьць, што нацыя ў той ці іншай ступені адказная за дзеяньні сваіх уладаў», — кажа Лукаш Адамскі, намесьнік дырэктара цэнтру імя Мерашэўскага.
Большасць (87%) лічаць, што менавіта беларускія ўлады падтрымліваюць Расею ў вайне з Украінай, а 42%, дадае ён, што самі беларусы шмат у чым абыякавыя і пасіўныя, і, на думку кожнага дзясятага рэспандэнта, яны выступаюць за Расею.
«Гэтыя вынікі адлюстроўваюць кепскае веданьне палякаў таго, што адбываецца ў Беларусі. Пазнаваньне беларускіх апазыцыянэраў ці актывістаў польскай меншасьці, такіх як Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут, дасягае толькі 40 працэнтаў. Гэтая група разумее, што беларусы зьяўляюцца закладнікамі рэжыму і не падтрымліваюць вайну», — кажа доктар Адамскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дуда: Польшча працягне ціснуць на рэжым Лукашэнкі і змагацца за вызваленьне ўсіх беларускіх палітвязьняўПалякі згодныя з тым, што ў інтэрэсах Польшчы, каб у Беларусі перамагла свабода і дэмакратыя. Кожны другі рэспандэнт лічыць, што беларусам трэба дапамагаць таксама, як заходнія краіны дапамагалі Польшчы пры камунізме.
Няма адзінай думкі пра тое, якой павінна быць палітыка ў дачыненьні да беларусаў, якія пражываюць у Польшчы. На думку 43% рэспандэнтаў, палякі павінны дапамагаць толькі тым з нашых суседзяў, якія выехалі, баючыся палітычнага перасьледу. Кожны трэці лічыць, што Польшча павінна падтрымаць усіх беларусаў, напрыклад аблегчыўшы ім доступ да рынку працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пагражае атакай на цэнтры прыняцьця рашэньняў краінаў Захаду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча заявіла аб актывізацыі беларускай і расейскай выведкі