З нагоды Дня Рэспублікі ў Беларусі народ Злучаных Штатаў Амэрыкі шле беларускаму народу самыя цёплыя пажаданьні, гаворыцца ў пачатку пасланьня. Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што «мужнасьць, стойкасьць і настойлівасьць у дасягненьні дэмакратычнай, сувэрэннай і стабільнай будучыні Беларусі натхнілі сьвет».
«З-за сьценаў турмы, у гарадах, у якіх вы знаходзіцеся ў выгнаньні, і ў сваіх дамах у Беларусі вы працягваеце выступаць за сапраўды незалежную і дэмакратычную будучыню вашай краіны, дзе вы можаце жыць без рэпрэсій і дзе вы зможаце вызначыць свой далейшы лёс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік амэрыканскай дыпляматычнай місіі расказаў, якім будзе Стратэгічны дыялёг ЗША зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі. ВІДЭАТаксама Энтані Блінкен адзначыў, што ЗША застаюцца з народам Беларусі.
«Злучаныя Штаты высока ацэньваюць і падтрымліваюць вашыя нястомныя намаганьні ў адстойваньні ўнікальнай мовы, культуры і самабытнасьці Беларусі. Мы захапляемся вашай стойкасьцю ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Мы заклікаем да безумоўнага вызваленьня ўсіх больш як 1500 беларускіх палітвязьняў і да спыненьня рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі».
Дзяржаўны сакратар нагадаў, што Злучаныя Штаты больш за 30 гадоў выступаюць за дэмакратычную, незалежную і сувэрэнную Беларусь.
«Гэтая прыхільнасьць застаецца непахіснай», — дадаў ён у сваім звароце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праверкі ў калёніях. На што разьлічваць палітвязьням ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржсакратар ЗША: Лукашэнка мог быць карысны для Пуціна, каб самому не прыніжацца да перамоваў