«Гібрыдная апэрацыя, у выніку якой аказваецца ціск на нашу мяжу зь Беларусьсю, працягваецца», — зазначыў Жарын
Паводле яго, акрамя актывіазцыі беларускай і расейскай выведкі, працягваюцца атакі ў кібэрпрасторы і прапагандысцкія атакі на Польшчу.
«Расейцы выкарыстоўваюць мноства розных мэтадаў гібрыднай вайны, каб аслабіць Польшчу і наш патэнцыял. Гэта частка вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны», — дадаў Жарын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы заявілі, што разьбілі шпіёнскую сетку, якая працавала на Расею«Дзеяньні супраць Польшчы зьяўляюцца элемэнтам расейскай агрэсіі, якая ўжо ўплывае на бясьпеку ўсяго NATO. Калі дзеяньні Расеі не будуць спынены, Крэмль кіне прамы выклік саюзьнікам. Гэта толькі пытаньне часу. Расея спадзяецца, што, дэстабілізаваўшы Польшчу, разбурыўшы яе імідж сярод краінаў – сяброў NATO і фізычна дэстабілізаваўшы транспартныя шляхі з Польшчы ва Ўкраіну, яна падрыхтуе глебу для хуткай перамогі над Украінай», — заявіў дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм’ер-міністра, намесьнік міністра—каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
30 чэрвеня стала вядома аб затрыманьні яшчэ аднаго падазраванага ў справе аб расейскай шпіёнскай сетцы. Ён стаў 14-м затрыманым, якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 6 месяцаў у ЭЗ зь Беларусі спрабавалі трапіць 19 тысяч мігрантаў. У Польшчы баяцца пагаршэньня сытуацыі праз новыя рэйсы з ІракуНядаўна Станіслаў Жарын заявіў таксама, што зьяўленьне на беларускай тэрыторыі ПВК «Вагнэр» можа «стымуляваць міграцыйную актыўнасьць на мяжы з Польшчай».
«Варта ўлічваць, што ПВК „Вагнэр“ можа быць выкарыстаная для пракладаньня міграцыйнага маршруту з Усходу і для непасрэднага кіраваньня міграцыйнымі працэсамі на беларускай мяжы. Гэта можа стаць вельмі небясьпечнай зьявай», — зазначыў Станіслаў Жарын.
Такім чынам, на яго думку, сцэнар з разьмяшчэньнем вагнэраўцаў у Беларусі можа выкарыстоўвацца Расеяй «для міграцыйнага ціску на Эўропу».
Ён падкрэсьліў, што «гібрыдная актыўнасьць» на польска-беларускай мяжы не спыняецца, а «са статыстыкі Памежнай аховы відаць, што ў 2023 годзе складваецца больш небяспечная сытуацыя [зь мігрантамі], чым годам раней».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча не выключае, што вагнэраўцаў выкарыстаюць для пагаршэньня міграцыйнага крызісу на мяжы зь Беларусьсю