Марыюш Каміньскі заявіў, што гэтыя пяць сотняў паліцыянтаў прадстаўляюць аддзелы прадухіленьня злачынстваў і контратэрарыстычныя групы.
На мяжы яны далучацца да 5000 супрацоўнікаў Памежнай варты і 2000 вайскоўцаў, якія ахоўвалі мяжу да гэтага моманту.
Раней пра ўзмацненьне ўсходняй мяжы гаварыў віцэ-прэм’ер Польшчы Яраслаў Качыньскі. Польскі ўрад вырашыў умацаваць мяжу на фоне размоваў пра прыбыцьцё ў Беларусь байцоў расейскай ПВК «Вагнэр».
«Мы маем прынамсі патэнцыйна новую сытуацыю ў Беларусі, прысутнасьць там групы „Вагнэра“. Са зьвестак, якія ёсьць у нас, там будзе прыкладна 8 тысяч салдат», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ўзмоцніць усходнюю мяжу пасьля навінаў пра прыбыцьцё ПВК «Вагнэр» у БеларусьМіністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак назваў членаў ПВК «Вагнэр» «дэмаралізаванымі, але адначасова небясьпечнымі людзьмі, паколькі праз сваю дэмаралізацыю не прызнаюць ніякіх правілаў».
Польскія ўлады не выключаюць, што за прыбыцьцём «вагнэраўцаў» у Беларусь рэжым Лукашэнкі можа зь іх дапамогай і з дапамогай мігрантаў зноў атакаваць польскую мяжу для дэстабілізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча не выключае, што вагнэраўцаў выкарыстаюць для пагаршэньня міграцыйнага крызісу на мяжы зь Беларусьсю