Як вынікае з указу, апублікаванага на сайце прэзыдэнта Ўкраіны, у асноўным санкцыі датычацца расейскіх кампаній, але ёсьць у сьпісе і 6 кампаній зь Беларусі. пад санкцыі трапілі:
- ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар»,
- ААТ «Зэніт-БелОМА»,
- ААТ «Завод «Оптык»,
- сумеснае беларуска-германскае прадпрыемства «Цэйс-БелОМА»,
- ТАА «КБ Бесьпілётныя Верталёты»,
- РУП «Навукова-вытворчы цэнтар шматфункцыянальных бесьпілётных комплексаў» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Таксама санкцыі ўвялі супраць двух грамадзян Беларусі — Аляксандра Мароза 1975 года нараджэньня (гендырэктар ААТ «Менскі мэханічны завод імя С.І.Вавілава — кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА») і Аляксея Шкадарэвіча 1943 года нараджэньня (навукоўца ў галіне лязэрнай фізыкі і прыборабудаваньня НАН Беларусі). Санкцыі супраць іх будуць дзейнічаць 10 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузія выдала дазвол на палёты з Расеі авіякампаніі, супраць якой Украіна ўвяла санкцыі за палёты ў анэксаваны КрымАкрамя расейскіх і беларускіх кампаній і фізычных асобаў, санкцыі закранулі прыватную грузінскую авіякампанію Georgian Airways LLC, якая аднавіла палёты ў Расею, і яе заснавальніка Тамаза Гаяшвілі.
Для прадпрыемстваў і грамадзян, якія трапілі пад санкцыі, увялі наступныя абмежаваньні: блякаваньне актываў, поўнае спыненьне гандлёвых апэрацый, спыненьне транзыту прадукцыі прадпрыемстваў праз тэрыторыю Ўкраіны, спыненьне выкананьня фінансавых абавязацельстваў перад гэтымі прадпрыемствамі і г. д. тэрмінам на 10 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі ўвёў новыя санкцыі супраць беларускіх і расейскіх кампаній