Беларускі рубель падае на валютнай біржы, таньней за 3 рублі даляр ЗША нідзе не прадаюць

Даляр. Ілюстрацыйная выява

Даляр. Ілюстрацыйная выява

Даляр ЗША паводле курсу Нацбанку Беларусі каштуе 3,0315 беларускага рубля.

30 чэрвеня па стане на 11 гадзін на Беларускай валютна-фондавай біржы курс USD складае 3,0354 BYN (+ 0,13% за дзень).

Курс куплі амэрыканскай валюты ў камэрцыйных банках Беларусі вар'юецца ад 3,0399 да 3,07, піша @motolkohelp. Таньней за 3 рублі даляры ўжо не прадаюць. У чэрвені 2023-га мінімальны курс куплі даляра складаў 2,9898 беларускага рубля.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даляр у Беларусі з пачатку году вырас на 7,1%, за такі ж пэрыяд летась — на 0,63%

Зьніжэньне курсу беларускага рубля да даляра можа быць зьвязана з аналягічным трэндам расейскага рубля, які адрэагаваў падзеньнем на спробу вайсковай смуты ў Расеі 23–24 чэрвеня.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за студзень–травень вырас на 6,8% (з 2,7364 да 2,9226 рубля).