На 7,11% (з 2,7197 да 2,9132 рубля) вырас у студзені — траўні 2023 году сярэдні курс наяўнага даляра ЗША, сьведчыць праведзены BPN аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленьні беларускіх банкаў.
У студзені 2023 году даляр патаньнеў на 1,69% (да 2,6737 рубля), у лютым — падаражэў на 4,61% (да 2,7970), у сакавіку — на 1,81% (да 2,8475), красавіку — на 1,48% (да 2,8897), траўні — на 0,81%.
Для параўнаньня: у студзені — траўні 2022 году сярэдні курс наяўнага даляра вырас на 0,63% (з 2,5674 да 2,5835 рубля), па выніках году — на 5,93%. Летась у траўні наяўны даляр патаньнеў на 1,76%.
У 2021 годзе наяўны даляр патаньнеў на 1,99%, у 2020-м падаражэў на 23,94%, у 2019-м патаньнеў на 2,74%, у 2018-м падаражэў на 9,09%, у 2017-м — на 1,62%, у 2016-м — на 4,69%, у 2015-м — на 33,37%, у 2014-м — на 46,73%, у 2013-м — на 10,88%.