У Менскім гарадзкім судзе 26 чэрвеня асудзілі Кірыла Клімава паводле арт. 361-2 КК («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).
Судзьдзя Любоў Сімахіна прызначыла Кірылу 4 гады калёніі агульнага рэжыму. На паседжаньні Кірыла абвінавацілі ў шасьці данатах па 10 даляраў кожны.
Абвінавачаны не прызнаў віны. Ён не адмаўляў пералічваньня сродкаў, але патлумачыў, што ахвяраваў на дапамогу рэпрэсаваным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 чэрвеня: 30 сутак за «пікет» і «экстрэмізм» у сацсетках15 дзён арышту за падпіску ў «Аднаклясьніках» на старонку «Вясны»
У судзе Лёзненскага раёну 9 чэрвеня асудзілі на 15 сутак мясцовага жыхара, якога абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і «непадпарадкаваньні міліцыянту» (арт. 24.3 КаАП). Паводле пратакола, мужчына на сваёй старонцы ў «Аднаклясьніках» «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інтэрнэт-старонку з назвай «Праваабарончы цэнтар Вясна».
Калі супрацоўнікі міліцыі хацелі па пастанове пракурора правесьці агляд кватэры, той разьбіў свой тэлефон. На судзе паведаміў, што зрабіў гэта ненаўмысна, а «экстрэмісцкія матэрыялы не зьбіраўся распаўсюджваць». Судзьдзя Алена Шарэц асудзіла яго да 15 дзён адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Вясна».
Сілавікі затрымалі супрацоўніка «Белгазпрамбанку»
Пра гэта паведамілі ў блізким да ГУБАЗіК тэлеграм-канале.
Мужчына гаворыць на відэа, што зьяўляецца вядучым спэцыялістам «Белгазпрамбанк», што ён наведваў мітынгі і пісаў пра ўладу і супрацоўнікаў АМАП.
Сілавікі затрымалі супрацоўніка кампаніі Nova System і яго начальніка, які нібыта спрабаваў «перашкаджаць затрыманьню»
Супрацоўніка Nova System затрымалі з-за татуіроўкі зь гербам «Пагоня» на назе, піша «Медыязона» з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Канал сілавікоў адзначае, што пра «пратэставую» татуіроўку паведамілі «пільныя грамадзяне». У відэа, зьнятым сілавікамі, затрыманы кажа, што зьвядзе тату пасьля адбыцьця пакараньня.
Сьледам за супрацоўнікам Nova System паказваюць відэа зь яго начальнікам. У роліку мужчына кажа, што міліцыянты прыйшлі на працу, каб затрымаць супрацоўніка.
На камэру затрыманы расказвае, што пасьля гэтага «кідаўся ў бойку і спрабаваў перашкаджаць затрыманьню супрацоўніка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 чэрвеня: 5 гадоў калёніі лідчаніну за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных; працягваюцца затрыманьні на мяжы