Спартыўны дырэктар футбольнага клюбу «Нёман» Дзьмітрый Кавалёнак, затрыманы напярэдадні ў Горадні, цяпер на волі.
Пра гэта паведамляе набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, піша «Зеркало»
Раней Дзьмітры Кавалёнак быў затрыманы горадзенскім АМАПам нібыта за «няправільныя» падпіскі ў сацыяльных сетках і за ўдзел у маршах пратэсту.
Сілавікі сьцьвярджалі, што на Дзьмітрыя Кавалёнка данесьлі самі футбалісты клюбу. Нібыта Кавалёнак «навязваў ім свае ідэі», пісаў са спасылкай на сілавікоў канал «Право имеют».
У канале сілавікоў выклалі яго асабістыя перапіскі. Кавалёнак да гэтага году быў найлепшым у гісторыі галеадорам «Нёмана» з 68 мячамі, сёлета яго апярэдзіў Павал Савіцкі.
Пасьля заканчэньня кар’еры гульца Кавалёнак застаўся ў родным клюбе і перайшоў на адміністрацыйную пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі спартовага дырэктара футбольнага клюбу «Нёман»