Сілавікі сьцьвярджаюць, што на Дзьмітрыя Кавалёнка данесьлі самі футбалісты клюбу. Нібыта Кавалёнак «навязваў ім свае ідэі», піша са спасылкай на сілавікоў канал «Право имеют».
У канале сілавікоў выклалі яго асабістыя перапіскі. Кавалёнак да гэтага году быў найлепшым галеадорам «Нёмана» ў гісторыі з 68 мячамі, сёлета яго апярэдзіў Павал Савіцкі.
Пасьля заканчэньня кар’еры гульца Кавалёнак застаўся ў родным клюбе і перайшоў на адміністрацыйную пасаду.