Дзень у гісторыі
1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.
1810 — Нідэрлянды ўключаныя ў склад Францыі.
1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю.
1898 — у Віцебску пачаўся трамвайны рух.
1905 — Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў спэцыяльную тэорыю адноснасьці.
1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.
1934 — «Ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, зьнішчэньне кіраўнікоў штурмавых атрадаў (СА) нацысцкай партыі.
1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
1984 — адкрыўся рэгулярны рух на першай лініі Менскага мэтрапалітэну.
У гэты дзень нарадзіліся
1911 — Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1980 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Чэслаў Мілаш (не) любіў беларускі фальклёрУ памяці
1959 — Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.
1969 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.
1993 — Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.
2010 — Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку.
2012 — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны на Берасьцейшчыне.