Судзьдзя суду Першамайскага раёну Віцебску Натальля Карабліна 31 траўня прысудзіла 15 дзён арышту за «пікетаваньне» ў сацсетцы «УКантакце» курʼеру Ўладзімеру Казлову. Ужо 19 чэрвеня Карабліна пакарала Ўладзіміра такім жа прысудам за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках.
З рапарту супрацоўніка ГУБАЗіК вынікае, што Казлоў на сваёй старонцы разьмясьціў фатаздымкі, на якіх ён стаіць на фоне бел-чырвона-белага колеру і з гербам «Пагоня». З гэтага судзьдзя зрабіла выснову, што ён публічна прадэманстраваў свае погляды на падзеі грамадзка-палітычнага жыцьця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Пры вынясеньні рашэньня судзьдзя, у парушэньне адміністрацыйнага закону, не ўлічыла наяўнасьці ў Казлова зьмякчальных абставінаў — малалетняга сына, піша «Віцебская Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 чэрвеня: зноў судзілі Валянціну Болбат, якая мае праблемы са здароўем