Дата дня
28 чэрвеня 1942 году ў Маскве загінуў Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Янка Купала — пра геапалітыку, рэпрэсіі, мову і аптымізм. (Не)прыдуманае інтэрвію пісьменьніка СвабодзеТаксама ў гэты дзень
1389 — бітва на Косавым полі паміж сэрбскімі і турэцкімі войскамі.
1569 — заключаная Люблінская унія: Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.
1812 — войскі Напалеона занялі Вільню.
1914 — забойства Гаўрылам Прынцыпам спадкаемца аўстра-вугорскага пасаду, эрцгерцага Франца Фэрдынанда і яго жонкі ў Сараеве, якое стала нагодаю для пачатку Першай сусьветнай вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забойства ў Сараеве, або Ўплыў адзінкі на гісторыю1919 — падпісаньне Вэрсальскай мірнай дамовы, якая завяршыла Першую сусьветную вайну.
1941 — заняцьце нямецкімі войскамі Менску.
1944 — вызваленьне Віцебску ад нацысцкай акупацыі.
1950 — войскі Паўночнай Карэі занялі сталіцу Рэспублікі Карэя Сэул.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй.
1996 — Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Канстытуцыю, гэты дзень — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны.
2001 — былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч аддадзены Гааскаму трыбуналу па абвінавачаньні ў ваенных злачынствах.
У гэты дзень нарадзіліся
1577 — Пітэр Паўль Рубэнс, флямандзкі жывапісец.
1641 — Марыя Казімера д’Аркʼен, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.
1712 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.
1891 — Павал Валошын, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.
1960 — Юры Зісер, заснавальнік інфармацыйнай кампаніі Tut.by.
1971 — Ілан Маск, канадзка-амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, заснавальнік кампаніяў PayPal, SpaceX, адзін з заснавальнікаў і інвэстараў кампаніі Tesla Motors.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск, Возьняк і іншыя тэхналягічныя лідэры заклікалі прыпыніць навучаньне новых сыстэм штучнага інтэлекту праз «пагрозу грамадзтву»