На іх, паводле ведамства, зьбяруць вайсковаабавязаных тэрытарыяльных войскаў Лунінецкага раёну і «народнае апалчэньне», паведамляе тэлеграм-канал ведамства.
На штатныя пасады падчас збораў прызавуць вайсковаабавязаных з запасу, а таксама атрад «народнага апалчэньня», які стварылі ў раёне, як сьцьвярджаюць, з добраахвотнікаў.
Падчас вучэньняў зьбіраюцца ўдасканальваць навыкі службовых асобаў вайсковых частак кіраваць падначаленымі, навучыць асабовы склад падразьдзелаў тэрытарыяльных войскаў выконваць абавязкі пры вырашэньні задачаў тэрытарыяльнай абароны. Будуць трэнавацца таксама ў ахове аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, у барацьбе з дывэрсійна-выведнымі групамі ўмоўнага праціўніка і ў забесьпячэньні захадаў ваеннага стану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менскай вобласьці з 21 па 30 чэрвеня пройдуць мабілізацыйныя вучэньні- Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сілаў, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанага ваенна-палітычнага становішча. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асобаў, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
- Тымчасам у Менскай вобласьці з 21 па 30 чэрвеня праходзяць мабілізацыйныя вучэньні з вайсковымі камісарыятамі вобласьці.