Вайсковае ведамства сьцьвярджае, што гэта плянавыя штогадовыя вучэньні, закліканыя «ацаніць ступень гатоўнасьці» мясцовых уладаў, камісарыятаў, дзяржорганаў і арганізацый «выконваць задачы па прызначэньні».
«Плянуецца выкананьне мерапрыемстваў у разгортваньні аб'ектаў інфраструктуры, прыцягненьні вайсковабавязаных і аўтамабільнай тэхнікі, у тым ліку ў інтарэсах укамплектаваньня вайсковых камісарыятаў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Вучэньні праходзяць на фоне разьвязанай Расеяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.