Уладзімір Пуцін зьвярнуўся да грамадзян РФ, расейскіх вайскоўцаў, праваахоўнікаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў, а таксама тых, «каго падманам ці пагрозамі ўцягнулі ў злачынную авантуру, штурхнулі на шлях цяжкога злачынства — узброенага мяцяжу».
Дзеяньні ПВК «Вагнэр» ён назваў «ударам у сьпіну» і параўнаў сытуацыю з кастрычнікам 1917 году, назваў яе «здрадай», а таксама заявіў, што мяцежнікі «панясуць немінучае пакараньне». Паводле Пуціна, узброеныя сілы РФ і іншыя дзяржаўныя органы атрымалі неабходныя загады.
«Расею мяцяжом спрабуюць штурхаць да паразы і капітуляцыі. Дзеяньні супраць мяцежнікаў будуць жорсткімі», — заявіў Пуцін.
Варта адзначыць, што ў звароце ён ні разу не назваў Прыгожына, арганізатараў мяцяжу ён згадаў двойчы, і абодва разы безасабова.
У звароце Пуцін прызнаў, што ў Растове-на-Доне практычна заблякаваная праца органаў цывільнага і вайсковага кіраваньня. «Будуць зробленыя рашучыя дзеяньні для стабілізацыі сытуацыі ў Растове-на-Доне. Яна застаецца складанай», — сказаў Пуцін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разварот калёнаў» Прыгожына; перамовы з Лукашэнкам. Кроніка ўзброенага «мяцяжу» ў Расеі 24 чэрвеняЯўгеній Прыгожын адрэагаваў на зварот Уладзіміра Пуціна, у якім той назваў ПВК «Вагнэр» «здраднікамі радзімы», заявіўшы: «Мы — патрыёты, а тыя, хто нам сёньня супрацьстаіць, сабраліся вакол падонкаў». Таксама ён падкрэсьліў, што «ніхто не зьбіраецца на патрабаваньне прэзыдэнта, ФСБ ці яшчэ каго-небудзь прыйсьці з пакаяньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыгожын абвінаваціў міністэрства абароны РФ ва ўдарах па ПВК «Вагнэр» і заявіў, што ідзе помсьціць. ФСБ завяла крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія генэралы Суравікін і Аляксееў зьвярнуліся да байцоў ПВК «Вагнера»: «Спыніцеся, гэта дзяржаўны пераварот»Спроба ўзброенага мяцяжа ў Расеі. Асноўнае
- Увечары 23 чэрвеня кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын заявіў, што міністэрства абароны РФ нанесла ракетныя ўдары па тылавых лягерах наймітаў і што «зло, якое нясе вайсковае кіраўніцтва краіны, будзе спынена».
- Міністэрства абароны Расеі назвала гэтыя словы «інфармацыйнай правакацыяй».
- Уначы Прыгожын паведаміў, што байцы «Вагнэра» ўвайшлі ў Расею з акупаваных раёнаў Ўкраіны.
- Раніцай 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што ПВК «Вагнэр» увайшла ў Растоў-на-Доне і ўзяла пад кантроль вайсковыя аб’екты Растова, у тым ліку аэрадром.
- Пазьней Прыгожын заявіў і пра ўзяцьце пад кантроль вайсковых абʼектаў у Варонежы.
- У Маскоўскай, Растоўскай і Варонескай вобласьцях РФ увялі надзвычайныя захады бясьпекі.
- У Расеі завялі крымінальную справу аб узброеным мяцяжы.
- Пуцін у ранішнім звароце заявіў, што «Расею мяцяжом спрабуюць штурхаць да паразы і капітуляцыі» і што «дзеяньні супраць мяцежнікаў будуць жорсткімі».
- Кіраўнік дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык у сувязі з падзеямі ў Расеі заклікаў беларусаў «выкарыстаць гістарычны шанец».
- Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Ціханоўская заклікала дыпляматаў і сілавікоў не выбіраць паміж Пуціным і Прыгожыным, а вайскоўцаў — выгнаць войскі Расеі зь Беларусі.
- Аб’яднаны пераходны кабінэт заявіў, што «дэнансуе палітычныя і ваенныя дамовы з Расеяй» і аб’яўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЭАЭС і СНД.
- Полк Каліноўскага заклікаў грамадзянаў Беларусі рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі»
- Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ўвечары 23 чэрвеня напісала, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
- Пазьней Прыгожын заявіў аб завяршэньні марша і вяртаньні баевікоў у палявыя лягеры.
- Пазьней зьявілася навіна аб тым, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, а крымінальную справу ў РФ супраць яго спыняць.
- 26 чэрвеня у Генпракуратуры Расеі паведамілі, што справу супраць Прыгожына не спынілі.
- 27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў прылёт у Беларусь кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Найміты ПВК «Вагнэр», паводле Лукашэнкі, будуць працаваць у Беларусі інструктарамі, ім прапанавалі ў распараджэньне закінутую вайсковую частку.
- 2 ліпеня ПВК «Вагнэр» абвясьціла, што на месяц прыпыняе вэрбоўку ў свае шэрагі. Гэта патлумачылі часовым няўдзелам групоўкі ў вайне супраць Украіны і «пераездам у Рэспубліку Беларусь».
- У сярэдзіне ліпеня байцы ПВК сталі калёнамі прыбываць у лягер каля вёскі Цэль. Міністэрства абароны Беларусі абвясьціла пра сумесныя трэнаваньні на палігоне «Берасьцейскі».
- Былы лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім тэлеграм-канале, спасылаючыся на аднаго з камандзіраў ПВК «Вагнэр», кіраўніка штабу з пазыўным «Маркс», паведаміў, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тысяч байцоў «Вагнэру».
- Агулам у Беларусь прыехалі 12 калёнаў наймітаў. Там была і будаўнічая тэхніка.
- 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.