Пра гэта 22 чэрвеня паведаміла прэс-служба кабінэту.
Адзначаецца, што адпаведная працэдура прадугледжана рэглямэнтнымі дакумэнтамі дэмакратычных структур.
У прыватнасьці, падкрэсьліваецца, што згодна з рэглямэнтам АПК «кандыдатуры членаў кабінэту ўносяцца на ўзгадненьне ў Каардынацыйную раду, якая пасьля публічных слуханьняў прымае рашэньне аб узгадненьні прызначэньняў членаў кабінэту ў адпаведнасьці са сваімі правіламі і працэдурамі».
Таксама ў дакумэнтах замацаваны абавязак прадстаўнікоў АПК «прадастаўляць справаздачу аб сваёй дзейнасьці па рашэньні Абʼяднанага пераходнага кабінэту і Каардынацыйнай рады».
На ўзгадненьне ў КР Ціханоўскай пададзеныя кандыдатуры дзейных прадстаўнікоў кабінэту: Паўла Латушкі (намесьнік кіраўніка, прадстаўнік па транзыце ўлады), Валера Кавалеўскага (намесьнік кіраўніка, прадстаўнік па замежных справах), Аляксандра Азарава (прадстаўнік па аднаўленьні правапарадку), Вольгі Гарбуновай (па сацыяльных пытаньнях), Аліны Коўшык (па нацыянальным адраджэньні), Валера Сахашчыка (па абароне і нацыянальнай бясьпецы).
Паведамляецца, што да 20 ліпеня прадстаўнікі АПК павінны падрыхтаваць справаздачы аб сваёй дзейнасьці «з моманту прызначэньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Абʼяднаным пераходным кабінэце заявілі, што пакуль ня выявілі выцеку інфармацыі з пляну «Перамога»Аб стварэньні Абʼяднанага пераходнага кабінэту Ціханоўская абвясьціла 9 жніўня 2022 году на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні.
Задачамі кабінэту яна назвала «абарону незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі, прадстаўленьне нацыянальных інтарэсаў, ажыцьцяўленьне фактычнай дэакупацыі краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаны пераходны кабінэт: «Народ Беларусі мае права абараняць незалежнасьць усімі даступнымі сродкамі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можа Каардынацыйная рада адхіліць Латушку? Інтэрвію з Андрэем Ягоравым