Пра гэта парталу Zerkalo паведамілі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.
Паводле словаў адной былой выкладчыцы Ліцэю, нядаўна супрацоўнік КДБ правёў асабістую размову з супрацоўнікамі ўсіх катэдраў. Пасьля гэтага зьявіліся сьпісы, з кім не падоўжаць кантракты.
Па словах крыніцаў парталу, сярод тых, хто сышоў, ёсьць выкладчык геаграфіі, гісторыі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Па дадзеных на 22 чэрвеня імёны гэтых настаўнікаў былі пазначаныя на сайце навучальнай установы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліцэй БДУ пазбавілі перавагі пры ўступных іспытахУ прыёмнай Ліцэю БДУ, куды журналісты патэлефанавалі як занепакоеныя бацькі, сказалі, што ўпершыню чуюць пра тое, што з навучальнай установы сыходзяць дзесяць выкладчыкаў. Прадстаўніца Ліцэю ўдакладніла, што ня можа ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю.
Паводле яе слоў, кожны год «нехта сыходзіць, нехта прыходзіць» — гэта «нармальная зьява». Яна таксама адзначыла, што ў ліцэі вялікі пэдагагічны калектыў: «Гэта не 20 чалавек і не 15».
Усхваляваных бацькоў яна папрасіла не перажываць: «Дзеці не застануцца без настаўнікаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Масавыя аблавы вядуць ПДУ да разбурэньня». Што адбываецца ў Полацкім унівэрсытэцеУ сакавіку 2023 году тэлеканал «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы заяўляў, што ў навучальнай установе было складзена тры сьпісы неляяльных пэдагогаў. Сярод іх:
- непасрэдныя ўдзельнікі пратэстаў;
- асобы, якія данацілі на розныя ініцыятывы;
- тыя, хто ў 2020 годзе ставіў подпісы за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзыдэнты.
Паведамлялася, што іх плянуюць звольніць пасьля заканчэньня кантрактаў, каб не зрываць працу ліцэю.
У сьнежні 2022 году ў інтэрвію «Нашай Ніве» экс-дырэктар Ліцэю БДУ Ігар Варакса расказаў, што зь лета 2021 году, калі ён пакінуў навучальную ўстанову, паводле яго падлікаў, сышлі самастойна або былі звольненыя 12 супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стварыць станоўчы вобраз чэкіста» за 2500 рублёў. Ліцэй БДУ запускае сумесны з КДБ конкурс