На волю выйшлі два палітвязьні, асуджаныя па берасьцейскай «карагоднай справе»

«Карагод» у Берасьці. Архіўнае фота.

32-гадовы Ігар Сямыкін і 26-гадовы Глеб Нікановіч выйшлі на свабоду, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Палітвязьняў Ігара Сямыкіна і Глеба Нікановіча асудзілі па берасьцейскай «справе карагодаў», распачатай паводле падзеяў 13 верасьня 2020 году ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт.

30 жніўня 2021 году ў Берасьці хлопцаў асудзілі на 1,5 года «хіміі».

З 11 сьнежня 2021 году Ігар адбываў тэрмін у асіповіцкай папраўчай установе адкрытага тыпу, а Глеб — у горадзенскай папраўчай установе адкрытага тыпу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці судзяць 6-ю групу абвінавачаных у «карагоднай справе»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек. Агульны іх лік склаў 920