МУС Беларусі паведамляе, што 26-гадовы мужчына (ягонае грамадзянства не ўдакладняецца) сарваў тры дзяржаўныя чырвона-зялёныя сьцягі, адзін зь якіх ён падпаліў. Вядома, што іншаземец прыехаў у Беларусь летась у сьнежні.
Супраць затрыманага завялі крымінальную справу за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 чэрвеня: экс-міліцыянта асудзілі за паклёп на Лукашэнку; берасьцейца судзяць за «2000 экстрэмісцкіх допісаў»Верхнядзвінскую актывістку Болбат зноў арыштавалі на 30 дзён
Валянціну Болбат затрымалі 30 красавіка, але пасьля гэтага жанчыне стала блага, таму яна на некаторы час трапіла ў шпіталь. Першы суд над ёю прайшоў 10 траўня ў судзе Верхнядзвінскага раёну. Валянціне тады прызначылі 30 дзён арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне).
Паводле «Віцебскай Вясны», пасьля суду з жанчынай здарыўся гіпэртанічны крыз, і яе адвезьлі ў лякарню, дзе яна лячылася два тыдні. Валянціна абскардзіла вырак у Віцебскім абласным судзе. 22 траўня судзьдзя Сьвятлана Іванова адмяніла рашэньне суду Верхнядзвінскага раёну. Справу перадалі ўжо ў Наваполацкі суд.
21 чэрвеня адбыўся чарговы суд над актывісткай. Судзьдзя Зінаіда Балаболава прызначыла жанчыне зноў 30 дзён арышту. Валянціна пакуль на волі і плянуе абскардзіць пастанову суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 чэрвеня: экс-міліцыянта асудзілі за паклёп на Лукашэнку; берасьцейца судзяць за «2000 экстрэмісцкіх допісаў»