«Хачу нагадаць пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які аб’яднаўся з Крамлём. Мы не павінны забываць, што Беларусь ня толькі краіна, якая афіцыйна падтрымлівае Расею, але і адзіная, якая дэ-факта спрыяла баявым дзеяньням, адвёўшы сваю тэрыторыю для нападу на Ўкраіну проста з поўначы ў крытычнай фазе вайны, — нагадаў Анджэй Дуда падчас свайго выступу. — Таму, пакуль Беларусьсю кіруе Лукашэнка, польская дыпляматыя павінна ставіцца да яе як да дзяржавы, адказнай за вядзеньне пуцінскай вайны. Такім чынам, мы павінны імкнуцца на міжнародным форуме ўвесьці і ўзмацніць усе магчымыя санкцыі супраць гэтай краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З вольнай Беларусьсю ў нас ня будзе муру на мяжы». Былы і цяперашні прэзыдэнты Польшчы сустрэліся зь Ціханоўскай і беларусаміДуда таксама падкрэсьліў, што трэба не забываць і пра беларускі народ, які, у адрозьненьне ад расейскага, «не атручаны духам імпэрыялізму, дружалюбна ставіцца да Польшчы і палякаў».
Прэзыдэнт Польшчы падкрэсьліў, што беларусаў «тэрарызуе самадзержац», які ня мае падтрымкі грамадзян і прыйшоў да ўлады ў выніку фальсыфікацый на выбарах.
«Я рады, што Польшча так актыўна ўдзельнічае ў падтрымцы польскай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, а таксама ў стварэньні ўмоў для разьвіцьця дэмакратыі і палітычнага дыялёгу. У нашых інтарэсах садзейнічаньне і ўмацаваньне беларускай дыяспары і незалежных колаў у іншых краінах», — заявіў Дуда.
Прэзыдэнт Польшчы адзначыў, што «нельга забываць пра больш за тысячу палітвязьняў у Беларусі» і пра рэпрэсіі ў дачыненьні да польскай меншасьці.
«Жорсткім сымбалем гэтых рэпрэсій стала незаконнае асуджэньне Анджэя Пачобута. Таму мы будзем змагацца на міжнародных форумах за вызваленьне ўсіх палітвязьняў і выступаем за ўзмацненьне абмежавальных мер, уведзеных у дачыненьні да Беларусі», — заявіў Дуда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Польшчы: «Уключэньне вольнай Беларусі ў эўрапейскую сям’ю павінна быць стратэгічным прыярытэтам Рады Эўропы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не дазволім ператварыць Польшчу ў Беларусь». У польскіх гарадах прайшлі маршы пратэсту супраць кіроўнай партыі