Новаўвядзеньні ў эфіры Свабоды Premium камэнтуе гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч. На яе думку, гэтыя прапановы Генпракуратуры ўкладаюцца ў лёгіку таго, што адбываецца ў Беларусі.
«На жаль, гвалт стаў на нацыянальным узроўні ад імя дзяржавы сацыяльна-ухваляльнай зьявай. І таму любая іншасьць павінна быць пакараная. Тое, што ўсё гэта ідзе ў зьвязцы з выхаваньнем дзяцей, чайлдфры, пэдафіліі — гэта ўсё лягічна, бо трэба выхоўваць беларусаў і беларусак зь дзяцінства ў традыцыйных каштоўнасьцях. Зь іншага боку, мы бачым, што ідзе сынхранізацыя з тым, што адбываецца ў Расеі», — гаворыць Міцкевіч.
Экспэртка перакананая, што калі праекты агучаныя, то рэжым іх абавязкова зацьвердзіць. На яе думку, гэта яшчэ больш узмацніць рэпрэсіі ў Беларусі.
Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэавэрсіі на Youtube.
Апрача таго, у Беларусі прапануюць хімічна кастрыраваць пэдафілаў. Хімічная кастрацыя адбываецца з дапамогай анафрадызіякаў, каб паменшыць лібіда і сэксуальную актыўнасьць.
У адрозьненьне ад хірургічнай кастрацыі, калі палавыя залозы выдаляюцца, хімічная кастрацыя не выдаляе органы і не зьяўляецца формай стэрылізацыі.
Такі від кастрацыі прымяняюць у Аргентыне, Малдове, Польшчы, некаторых штатах ЗША. У некаторых краінах хімічная кастрацыя добраахвотная. Вядомыя выпадкі, калі злачынцы пагаджаліся на ўмяшальніцтва, паколькі баяліся, што змогуць учыніць злачынства на сэксуальнай глебе зноў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць пэдафілаў у Беларусі рыхтуюцца прымяняць «хімічную кастрацыю»