Улады ў Беларусі ўзмацнілі абмежаваньне свабоды думак і іх выказваньня «ў дачыненьні публічных антываенных акцый і супрацьдзеяньня ўзброенаму нападу Расеі на Ўкраіну», гаворыцца ў рэзюмэ дакумэнту, падрыхтаванага спэцыяльнай дакладчыцай ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, піша BPN.
Рада правоў чалавека ААН разгледзіць яе даклад 5 ліпеня ў рамках 53-й сэсіі ў Жэнэве. Сэсія пройдзе з 19 чэрвеня па 14 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны камісар у правах чалавека ААН заклікаў Менск пайсьці на кантакт з дакладчыцай Анаіс МарэнУ рэзюмэ адзначана, што даклад ахоплівае пэрыяд з 1 красавіка 2022 году да 31 сакавіка 2023-га. У ім «прадстаўлены аналіз заканадаўчых зьменаў з пункту гледжаньня іх адпаведнасьці міжнародным нормам і стандартам у галіне правоў чалавека, абавязковым для Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія арганізацыі за мяжой ладзяць «Тыдзень супраць катаваньняў». РаскладАкрамя таго, у дакумэнце згаданыя «выпадкі парушэньняў правоў чалавека, уключаючы адвольныя арышты і затрыманьні на палітычна матываваных падставах, катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў дзяржаўных установах, пашырэньне [практыкі] і прымяненьне сьмяротнага пакараньня», факты абмежаваньня рэалізацыі «правоў на свабоду перакананьняў і іх свабоднае выказваньне, свабоду мірных сходаў і асацыяцый, удзелу ў працэсе прыняцьця рашэньняў, а таксама права браць удзел у дзяржаўных справах Беларусі».
У дакладзе гаворыцца пра рост колькасьці і суровасьці «рэпрэсій і запалохваньня ў дачыненьні да некаторых асоб і груп, якія выказваюць нязгоду» з уладамі. У ім таксама зьмяшчаюцца рэкамэндацыі для ліквідацыі сытуацыі са звужэньнем «грамадзянскай прасторы», перасьледам праваабаронцаў, адвакатаў, журналістаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці, палітычнай апазыцыі, навукоўцаў, студэнтаў ды іншых.
«Спэцыяльны дакладчык прыходзіць да высновы, што сытуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала пагаршацца», — гаворыцца ў рэзюмэ.
Поўны тэкст дакладу пакуль не апублікаваны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчык ААН «рашуча асудзіў» выкарыстаньне мігрантаў як палітычнага інструмэнта на мяжы Беларусі і Польшчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзіць памерлых, забараніць інвэстарам прадаваць бізнэс. Якія «крэатыўныя» законы прынялі ў Беларусі за апошнія тры гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар дакладу ААН — сваякам беларускіх палітвязьняў: «Ня трэба здавацца, адказнасьць за парушэньні правоў чалавека наступіць»