На беларуска-расейскай мяжы каля Добруша затрымалі бабруйчаніна Вячаслава Голуба
Як паведамляе тэлеграм-канал @bobruisk_online, 12 чэрвеня Вячаслаў Голуб вяртаўся рэйсавым аўтобусам з Расеі, пасьля праверкі дакумэнтаў яму не аддалі пашпарт і затрымалі. Верагодна, мужчына цяпер знаходзіцца ў ІЧУ Добруша.
У мінулым годзе мужчына ставіў сьвечкі ў падтрымку Ўкраіны каля помніка ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся новыя зьвесткі пра затрыманьні кіроўцаў ля мяжы з Расеяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL паведаміў, што пасьля праверак на мяжы некаторых беларусаў не пусьцілі ў краіну
Затрыманы брат добраахвотніка Алеся Чаркашына і яго калегі па працы
Як стала вядома «Нашай Ніве», пэўны час таму, хутчэй за ўсё, 7 чэрвеня, затрымалі малодшага брата Алеся Чаркашына Ігара. Дома ў яго адбыўся вобшук, забралі бела-чырвона-белы сьцяг, кнігу пра брата, які загінуў у 2015 годзе, і нейкія іншыя рэчы.
Сябры мяркуюць, што Ігара Чаркашына затрымалі на працы разам яшчэ з двума ягонымі калегамі. Магчыма, знайшлі нешта ў смартфонах. На спробы родных нешта даведацца пра затрыманага ім нічога не адказваюць.
Ігар Чаркашын працаваў газавіком і захоўваў памяць пра загінулага брата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус з пазыўным «Тарас», які загінуў ва Ўкраіне, — гэта берасьцейскі актывіст Алесь ЧаркашынАлесь Чаркашын — экс-старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД. Беларус адправіўся добраахвотнікам ва Ўкраіну і ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару. 10 жніўня 2015 года быў сур’ёзна паранены ў баі пад Белакаменкай у Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр празь некаторы час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашы дзеці загінулі за свабоду Ўкраіны», — у Берасьці ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына