У першым сьпісе, складзеным у 2022 годзе, было толькі 190 кампаніяў. Новы, пашыраны, пералік апублікаваў Нацыянальны прававы партал.
Цяпер у сьпісе сярод вядомых актываў — «Арыфлэйм», «Саюз-Кабель», «Белбагемія», «Фрызхолд-Майстар» і іншыя.
Сярод уладальнікаў кампаніяў у сьпісе ёсьць і беларусы, зарэгістраваныя ў афшорных зонах. Усе пералічаныя актывы ўлады забаранілі прадаваць. Савет міністраў выпусьціў першы пералік летась для супрацьдзеяньня масаваму зыходу інвэстараў зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзіны літоўскі мільярдэр прадаў сваю кампанію ў БеларусіУ новай рэдакцыі сьпісу ёсьць і пункты для службовага карыстаньня, недасяжныя іншым людзям.
У канцы кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, згодна зь якім замежным інвэстарам са сьпісу «недружалюбных» забаранілі рэарганізацыю кампаніяў і выхад зь бізнэсу. Указ уступіў у сілу 2 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Керамін», Miory Steel, McDonald's. Як беларускія ўлады «махалі рукой інвэстарам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінскім уладальнікам «Лідзкага піва» не далі прадаць бізнэс, а цяпер аштрафавалі прадпрыемства на 12 млн эўра