Міністэрства абароны выдзеліла 650 тысяч рублёў на праграмна-апаратны комплекс для выяўленьня і прадухіленьня «зьліваў». Такі тэндэр на сайце дзяржаўных закупак знайшоў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар.
У дакумэнтацыі пазначана, што гаворка ідзе аб закупцы праграмных прадуктаў расейскай кампаніі Infowatch або аналягаў. Сярод кліентаў кампаніі — Міністэрства абароны Расеі, «Росстех», сетка крам «Магнит», расейская «дачка» аўстрыйскага банка Raiffeisen і іншыя.
Праграмы дапамагаюць адсочваць працу супрацоўнікаў, расьсьледаваць здарэньні і прагназаваць рызыкі. Плянуецца, што праграмамі будуць карыстацца як мінімум 400 чалавек.
Аднак пры закупцы зьяўляюцца сыстэматычныя праблемы — тры мінулыя тэндэры скасавалі або прызналі несапраўднымі.
Калі меркаваць па публічнай інфармацыі, Мінабароны Беларусі пакуль не сутыкалася з выцекамі інфармацыі. Пры гэтым «Кібэрпартызанам» раней удалося ўзламаць базы дадзеных МУС, ДТСААФ, службы бясьпекі Лукашэнкі і шэрагу іншых ведамстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інтэрнэт-кнігарні дапусьцілі выцек зьвестак тысяч беларускіх кліентаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФБР арыштавала падазраванага ў выцеку дакумэнтаў з Пэнтагону