У Менскім гарадзкім судзе распачаўся суд над палітзьняволеным Андрэем Фаміным, паведамляе «Вясна».
Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцый»), ч. 1 арт. 342 («Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), ч. 3 арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня»).
Паводле блізкіх, Андрэя білі — гэта відаць і на відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасьля затрыманьня праўладныя тэлеграм-каналы.
Пасьля затрыманьня Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду «Весьнікі», якую праз паўтара месяца пасьля яго затрыманьня прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Таксама Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы 30 жніўня 2020 году.
Справу разглядае судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 чэрвеня: затрымалі ўладальніцу аграсядзібы «Стулы», актывіста незалежнага прафсаюзу ў Горадні адправілі ў калёніюSYMPA прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
Школу маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня SYMPA прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Адпаведнае рашэньне прыняў КДБ 12 чэрвеня, заўважыў Reform.by. Яно набывае сілу зь сёньняшняга дня.
У сакавіку незалежную экспэртку, сузаснавальніцу Sympa Тацяну Кузіну асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі паводле артыкулаў аб «распальваньні варожасьці» і «змове з мэтай захопу ўлады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі выракі Касьцюговай і Кузінай: па 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму