На фэстывалі «Яднайся», што праходзіў у Варшаве, беларуская палітык абвінаваціла міжнародныя арганізацыі ў пасіўнай дзейнасьці адносна палітычных зьняволеных у Беларусі, піша «Позірк».
«Чырвоны Крыж — колькі разоў мы сустракаліся: «Ідзіце і патрабуйце доступу да палітвязьняў. У нас гуманітарны сьпіс ёсьць», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.
Паводле яе, у арганізацыі адказвалі, што ў іх «няма доступу, яны ня могуць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Варшаве ўручыла ўзнагароды сем’ям беларусаў, якія загінулі падчас пратэстаў і вайны ва ЎкраінеТаксама яна зьвярнула ўвагу на дыпляматычныя кантакты Швайцарыі з Лукашэнкам, якія не спрычыніліся да істотных зрухаў, бо цяперашняя ўлада ў Менску «не паважае ніякія міжнародных абавязаньняў».
Адзінай дзейснай стратэгіяй экс-кандыдат у прэзыдэнты назвала працяг ціску на рэжым і заклікала дапамагаць палітвязьням, прызнаўшы недастатковасьць інстытуцыйнай падтрымкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Літвы: Беларускі дыктатар выйшаў за межы ўнутранай тыраніі, на міжнародную арэну