Выключэньне зроблена толькі для выпадкаў, зьвязаных зь лекаваньнем «узьніклых фізіялягічных анамалій фармаваньня полу ў дзяцей», — такія апэрацыі можна праводзіць паводле рашэньня лекарскай камісіі і толькі ў дзяржаўных клініках.
Адпаведныя папраўкі маюць унесьці ў законы «Аб ахове здароўя» і «Аб актах грамадзянскага стану».
За прыняцьце закону прагаласавалі 365 дэпутатаў з 450. Тых, хто галасаваў супраць ці ўстрымаўся, не было — астатнія дэпутаты ня бралі ўдзелу ў галасаваньні. Пры ўнясеньні праекту ў Дзярждуму пад ім стаялі подпісы 400 дэпутатаў.
У выпадку ўступленьня закону ў сілу трансгендэрныя людзі ў Расеі будуць цалкам пазбаўленыя магчымасьці зьдзейсьніць трансгендэрны пераход.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Качанава заявіла, што ў Беларусі можа зьявіцца закон аб забароне прапаганды ЛГБТ, і спаслалася на Расею- Праваабаронцы рэзка крытыкавалі гэты законапраект. Экспэрты лічаць, што гэта прывядзе да росту колькасьці псыхічных разладаў і суіцыдаў, а таксама да зьяўленьня чорнага рынку падпольных мэдычных паслуг.
- Раней Дзярждума пад лёзунгамі «барацьбы за традыцыйныя каштоўнасьці» прыняла закон аб забароне так званай прапаганды ЛГБТ, які ўжо набыў сілу і фактычна забараняе абмеркаваньне гомасэксуальнасьці і трансгендэрнасці ў любым, адрозным ад нэгатыўнага, кантэксьце. Дакумэнт прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць у выглядзе буйных штрафаў за прапаганду ЛГБТ у СМІ, інтэрнэце, рэкляме і мастацкіх творах.
- У сьнежні 2022 году старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава заявіла, што закон аб забароне прапаганды ЛГБТ можа зьявіцца і ў Беларусі, на ўзор расейскага.