Міністэрства здароўя зацьвердзіла палажэньне аб неабходнасьці ўзгадняць рашэньні аб пераразьмеркаваньні і перанакіраваньні на працу маладых спэцыялістаў-мэдыкаў з вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй. Дакумэнт апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён набыў моц 14 чэрвеня.
Палажэньнем прадугледжанае стварэньне спэцыяльнай камісіі, якая будзе ўзгадняць такія рашэньні.
Дакумэнт фармальна прыняты ў сувязі зь неабходнасьцю «цэнтралізаванага рэгуляваньня кадравага забесьпячэньня арганізацый аховы здароўя, замацаваньня мэдыцынскіх кадраў на працоўных месцах, забеспячэньня якасьці і даступнасьці мэдыцынскай дапамогі насельніцтву».
Згодна з палажэньнем, навучальныя ўстановы будуць прадстаўляць рашэньні аб пераразмеркаваньні і перанакіраваньні на працу «выпускнікоў і маладых спэцыялістаў», а камісія — «ацэньваць наяўнасць падстаў і выкананьне вызначаных заканадаўствам умоў» для новага працаўладкаваньня.
Пры гэтым камісія мае права пацікавіцца думкай галоўных абласных упраўленьняў аховы здароўя і камітэта аховы здароўя Менскага гарвыканкама.
У склад камісіі ўвойдуць ня менш за восем чалавек, яго будзе зацьвярджаць Мінздароўя.
Палажэньне ўзгоднена зь Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам адукацыі, аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абельская стане міністаркай? Што стаіць за «стэндапам» Лукашэнкі і як унутры сыстэмы спрабуюць спыніць катастрофу ў мэдыцыне2 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне «Аб павышэньні эфэктыўнасці працы сыстэмы аховы здароўя», у якім ён загадаў «навесьці парадак ва ўстановах аховы здароўя ўсіх узроўняў» і стварыць умовы «для аказаньня якаснай мэдыцынскай дапамогі насельніцтву», удзяліўшы асаблівую ўвагу «сельскім жыхарам». Дакумент быў прыняты ў тым ліку праз дэфіцыт мэдыкаў у сельскай мясцовасці.
У Беларусі сфармавалі міжведамасная рабочая група, якая да канца гэтага года будзе правяраць сыстэму аховы здароўя і тое, як вырашаюцца выяўленыя праблемы, і падрыхтуе даклад Лукашэнку ў студзені 2024-га.
Ён зьвярнуў увагу, што ў гэтым пытаньні будзе ня важна, «замуж, ня замуж», адпрацаваць усё роўна прыйдзецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пяць гадоў адпрацоўкі — гэта ж прыгоннае права!». Студэнты мэдычных ВНУ пра ініцыятыву Лукашэнкі6 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе запатрабаваў ад Міністэрства адукацыі зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на мэтавы набор у ВНУ:
«Я хачу папярэдзіць па мэтавіках: людзі павінны разумець, што яны атрымліваюць адукацыю і вяртаюцца на канкрэтнае месца працы», — сказаў Лукашэнка.
Ён зазначыў, што ў гэтым пытаньні будзе ня важна, «замуж, ня замуж», а адпрацаваць усё роўна прыйдзецца, і мэтавікі гэта павінны дакладна разумець:
«Ня два-тры гады, а мінімум пяць гадоў», — прыводзіць ягоныя словы БелТА.
На яго думку, патрэбныя настаўнікі, дактары, аграномы і заатэхнікі на канкрэтным месцы ў канкрэтным рэгіёне:
«І людзі, якія жадаюць паступаць у ВНУ і несьці абавязаньні ў мэтавым прызначэньні, ёсьць. Іх хапае, таму трэба падтрымліваць. У асноўным гэта дастойныя людзі, якія ідуць і працуюць», — сказаў Лукашэнка.