Арцём Анішчук — фігурант справы аб пашкоджаньні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесьніка начальніка аддзелу арганізацыі апэратыўна-рэжымнай працы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
За пашкоджаньне машыны ў 2021-м Анішчука асудзілі на 2 гады зьняволеньня. Праз час у магілёўскай калёніі супраць яго завялі крымінальную справу па арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі»).
Палітвязень заявіў пра фізычны і псыхалягічны ціск, на знак пратэсту супраць гэтага праглынуў мэталічныя прадметы. У выніку артыкул 411 КК зьнялі. Арцём меўся выйсьці на свабоду напрыканцы чэрвеня 2022 году, адбыўшы цалкам тэрмін, але яго зноў арыштавалі і асудзілі па новай крымінальнай справе па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце да яго затрыманьня. Арцёму прысудзілі яшчэ 1 год зьняволеньня. На судзе віну ён не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калёніі № 15, дзе яго катавалі і білі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены экс-супрацоўнік мэтро павінен быў выйсьці на волю, але атрымаў новы прысудЗазнала ціск з боку сілавікоў і жонка Арцёма Вольга, якая змагалася за яго вызваленьне. Яе арыштоўвалі тры разы запар паводле адміністрацыйных артыкулаў, у выніку жанчына абвясьціла галадоўку супраць зьдзекаў.
Паводле «Вясны», Вольга за кратамі двойчы перахварэла на бранхіт. Яе ўтрымлівалі ў кепскіх умовах, жанчына спала на бэтоннай падлозе, тройчы на дзень яе прымушалі цалкам разьдзявацца і прысядаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонку палітвязьня арыштавалі трэці раз запар. Яна абвясьціла галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі адміністрацыйна арыштаваных Вольгу Анішук, Уладзіслава Багамольнікава і Насту Лойку