Палітвязьню Максіму Сеніку прысудзілі 4 гады калёніі, паведамляе «Вясна».
Электрыка, былога актывіста нізавой арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Гродна Азот» абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»), ч. 1 і 2 арт. 3614 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Абвінавачаньне запрошвала 4,5 года пазбаўленьня волі.
44-гадовага Максіма Сеніка ўзялі пад варту 10 студзеня і зьмясьцілі ў СІЗА турмы № 1 Гродна. На відэа Сенік кажа, што «падтрымліваў апазыцыйныя погляды і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама быў сябрам незалежнага прафсаюзу ААТ „Гродна Азот“».
Таксама ён нібыта ў тэлеграм-каналах абражаў Лукашэнку, прадстаўнікоў улады, міліцыянтаў, перадаваў інфармацыю тэлеканалу «Белсат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санітарку глыбоцкай лякарні арыштавалі за Пагоню ў тэлефоне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі хочуць заводзіць крымінальныя справы на мёртвых. І вось навошта