ПВК «Вагнэр», якая напярэдадні адмовілася падпісваць кантракт, якога ад усіх «добраахвотнікаў» запатрабаваў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу, на адным са сваіх каналаў апублікавала відэа дастаўкі зброі і харчу вайскоўцам, якія падначальваюцца Міністэрству абароны. Сярод тавараў, які трапілі ў кадар — згушанка зь беларускага Рагачова.
Таксама вагнэраўцы адзначаюць, што правядуць для вайскоўцаў лекцыі і «падзеляцца баявым досьведам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства абароны Расеі абавязала ўсе «добраахвотніцкія» фармаваньні падпісаць кантракты. Кіраўнік «вагнэраўцаў» адмовіўсяЗа Бахмут ужо некалькі месяцаў ідуць напружаныя баі паміж украінскімі і расейскімі войскамі.
Днямі беларускі полк імя Каліноўскага паказаў, як выглядаюць ваколіцы Бахмуту. Горад і яго прыгарады зруйнаваныя бясконцымі абстрэламі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Полк Каліноўскага паказаў, як выглядаюць зруйнаваныя ракетамі і бомбамі ваколіцы Бахмуту. Відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарэлка, трактары, «малочка». Як Беларусь супрацоўнічае з часова акупаванымі тэрыторыямі Ўкраіны