У студзені — траўні сярод харчовых тавараў больш за ўсё падаражэла садавіна (на 13,88%), садавінагародніная прадукцыя і гародніна — на 9,16% і 3,25% адпаведна, піша BPN.
Наколькі вырасьлі цэны на асобныя прадукты:
- сьвежая белакачанная капуста +109,82%, або ў 2,11 раза,
- рэпчатая цыбуля +99,05%, або ў 1,99 раза,
- морква +78,88%, або ў 1,79 раза;
- вінаград +69,49%, грушы +46,94%,
- яблыкі +14,82%,
- бульба +5,18%,
З прадуктаў больш за ўсё зьменшыліся цэны на сьвежыя агуркі (-48,79%), грачаныя крупы (-14,52%), растваральную каву (-5,96%).
Сярод нехарчовых тавараў у лідарах па падаражэньні аказаліся дываны (+9,26%) і абутак (+4,14%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ноўтбук у Менску даражэйшы на 36%, пральная машына — на 42%. Параўноўваем цэны на тэхніку ў Беларусі, Польшчы і ЛітвеКошт тытунёвых вырабаў з пачатку году павялічыўся ў сярэднім на 29,19%.
Лідары па росьце цэн сярод паслуг — міжнародны турызм (+26,25%), чыгуначныя квіткі (+22,06%, у тым ліку міжнародныя — +47,91%), ахова жылых дамоў (+15,63%), дзяржаўныя пошліны за ажыцьцяўленьне адміністрацыйных працэдур (+15,62%), карыстаньне арэндным жыльлём (+15,62%). Сярод улічаных у статыстыцы патаньнелі толькі рытуальныя паслугі (-8,1%) і білеты ў цырк (-2,71%).
Як зьмяніліся цэны ў траўні
У траўні 2023 году сярод прадуктаў харчаваньня больш зьнізіліся цэны на агародніну (-20,91%). Лідары — агуркі (-48,35%) і памідоры (-35,64%). Затое значна падаражэлі белакачанная сьвежая капуста (+69,58%), морква (+36,33%) і рэпчатая цыбуля (+24,39%). Грушы сталі даражэй на 10,88%, апэльсіны — на 6,59%, вінаград — на 4%.
У сфэры паслуг найбольш значны вырасла цана білетаў на міжнародны чыгуначны транспарт (+16,26%), кошт пуцёвак у санаторыі (+3,68%), паслугі гатэляў (+2,53%).
Агулам у траўні 2023 года спажывецкія цэны зьнізіліся на 0,28%, харчовыя тавары патаньнелі на 0,67%, нехарчовыя — на 0,05%. Платныя паслугі падаражэлі на 0,14%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падаражэла нават гарэлка. На што ў Беларусі найбольш вырасла цана з пачатку году«Кошт ураду» канстатуе рост цэн у рэгуляваных дзяржавай сфэрах
«Цікава, што працягнула паскарэньне інфляцыя паслуг, якія падаражэлі на 6,9%, хаця ў красавіку паказчык быў 6,6%. З улікам таго, што ў інфляцыю паслуг уваходзяць галоўным чынам камунальныя паслугі і паслугі пасажырскага транспарту, можна зрабіць выснову пра рост цэн у рэгуляваных дзяржавай сфэрах», — адзначаюць экспэрты праекту «Кошт ураду», камэнтуючы зьвесткі Белстату пра ўзровень інфляцыі ў гадавым вымярэньні па выніках траўня 2023 году.
Аналітыкі зьвярнулі ўвагу, што ў цэлым кошт тавараў і паслуг у траўні вырас на 3,7%, у той час як у красавіку фіксавалася павелічэньне на 4,7%.
Вызначальную ролю ў «прыкметным тармажэньні» тэмпаў росту цэн на харчовыя тавары (4,4% у траўні супраць 6,1% у красавіку), паводле аналітыкаў, адыгрывае тое, што «доля айчыннай прадукцыі на харчовых прылаўках значная, а кантраляваць цэны дзяржава ўмее». Што да росту цэн на нехарчовыя тавары (0,5% у траўні супраць 1,6% у красавіку), на думку экспэртаў, запаволеньне зьвязана зь «дзяржрэгуляваньнем, нізкім плацежаздольным попытам, захаванымі праблемамі лягістыкі» і «канкурэнцыяй з таварамі паралельнага імпарту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запазычанасьць беларусаў рэкордна расьце