Напярэдадні інды-поп-фэстывалю у Наваполацку затрымалі вядомых у горадзе музыкаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасьніка і басіста BTTF Арцёма Новікава. Пра выпадак піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Папярэдне вядома, што затрыманьне адбылося 6 чэрвеня. Паводле якога адміністрацыйнага артыкулу пакаралі музыкантаў, пакуль невядома.
Паведамляецца таксама, што пасьля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыка — бубнач гурту «Параноя долс» Дзьмітры Шалак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 чэрвеня: у Мёрскім раёне арыштавалі ксяндзаБерасьцейца асудзілі на 3 месяцы арышту за абразу двух супрацоўнікаў АМАП
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця асудзілі Генадзя Дарожкіна паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Судзьдзя Яўген Брэган прызначыў Генадзю 3 месяцы арышту, паведамляюць праваабронцы.
Генадзя абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразьлівы камэнтар у бок намесьніка камандзіра апэратыўнай роты ў ідэалягічнай працы і кадравым забесьпячэньні атраду міліцыі асаблівага прызначэньня УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Р..
Таксама Генадзь нібыта пракамэнтэваў у абразьлівай форме фатаздымак супрацоўніцы апэратыўнай роты атраду міліцыі асаблівага прызначэньня УУС Горадзенскага аблвыканкаму Б..
Брэган прызначыў спагнаць з мужчыны ў якасьці маральнай шкоды 2000 рублёў на карысьць міліцыянткі Б. і 200 рублёў, з улікам раней сплочаных сродкаў, на карысьць міліцыянта Р..
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры гады працы беларускіх судоў: справаў за палітыку ў шэсьць разоў больш, чым за хабарніцтваЖанчыну асудзілі на год калёніі за рэпост публікацыі з выявай надмагільля Лукашэнкі
У судзе Хоцімскага раёна асудзілі Аляксандру Хомчанку паводле ч. 1 арт. 368 («абраза Лукашэнкі») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Алеся Парфяненка прызначыла Аляксандры 1 год калёніі.
Аляксандру абвінавацілі ў тым, што яна, убачыўшы ў сацсетцы «Аднаклясьнікі» абразьлівую публікацыю пра Лукашэнку, падзялілася ёю на сваёй старонцы.
Публікацыя зьмяшчала выяву надмагільнай пліты з фатаздымкам Лукашэнкі і нэгатыўны тэкст пад ёй. Як паведаміла на судзе жанчына, тэкст пад публікацыяй здаўся ёй забаўным, таму яна паставіла яму адзнаку «кляс» і зрабіла рэпост на сваю старонку.
Жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў зьдзейсьненым.
Аляксандра мае сярэднюю спэцыяльную адукацыю, беспрацоўная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баранавіцкую студэнтку судзілі проста ў ВНУ за абразу Лукашэнкі