Сусьветная арганізацыя здароўя даставіла прадметы першай неабходнасьці для жыхароў раёнаў, якія пацярпелі ад затапленьня. Генсакратар САЗ Тэдрас Гебрэесус папярэдзіў аб верагоднасьці нэгатыўнага ўплыву разьліву Дняпра на сыстэмы водазабесьпячэньня, санітарыі і аховы здароўя ў рэгіёне.
Спэцыялісты САЗ выявілі ў раёнах бедзтва ўзбуджальнік халеры, паведамляе Reuters. Супрацоўнік аддзела хуткага рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі Тэрэза Закарыя запэўніла, што пры найгоршым разьвіцьці падзей украінскія ўлады ў супрацоўніцтве з САЗ хутка забясьпечаць імпарт неабходных вакцын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як на Херсоншчыне ратуюць людзей і жывёл ад паводкі пасьля разбурэньня дамбы Кахоўскай ГЭС. ФОТАДырэктар САЗ па надзвычайных сытуацыях Майк Раян сказаў, што арганізацыя прапанавала дапамогу і раёнам, якія знаходзяцца пад кантролем Расеі.
«Мы будзем рады атрымаць доступ у гэтыя раёны і магчымасьць сачыць за станам здароўя жыхароў», — заявіў Раян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі абстралялі цэнтар Херсона і раёны, зь якіх адбываецца эвакуацыя з прычыны падтапленьняНапярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі востра раскрытыкаваў міжнародныя гуманітарныя арганізацыі за адсутнасьць тэрміновай дапамогі жыхарам Украіны, якія апынуліся ва ўмовах бедзтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заклікаў Чырвоны Крыж тэрмінова далучыцца да ратавальнай апэрацыі на акупаванай частцы Херсоншчыны