Пра гэта паведамляе партал «Зеркало» са спасылкай на кіраўніка ByPol Аляксандра Азарава.
ByPol страціў доступ да сваіх старонак у сацыяльных сетках Facebook, Instagram, Telegram і каналу на YouTube.
Адміністратар сацыяльных сетак у нейкі момант адмовіўся праходзіць паліграф, пасьля чаго быў звольнены, бо «страціў давер».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol: Што адбываецца на мяжы і каму Тэртэль прапануе дыялёгПа словах Азарава, звольнены супрацоўнік ня меў доступу да чат-боту пляну «Перамога».
«Гэты чалавек адміністраваў выключна мэдыяпраекты ByPol, ніякага дачыненьня да пляну „Перамога“ і доступу да гэтай непублічнай часткі працы ByPol ён ня меў. Гэты чалавек ня быў дапушчаны да сурʼёзных справаў і дадзеных нашай арганізацыі», — падсумаваў Азараў.
Пазьней у Тэлеграм-канале ByPol зьявілася паведамленьне, што Аляксандар Азараў і Станіслаў Лупаносаў нібыта выключаныя з аб'яднаньня. У заяве сьцвярджаецца, што Азараў «не зьяўляецца і ніколі ня быў заснавальнікам альбо кіраўніком ByPol», а нібыта быў выключна прэзыдэнтам фонду ByPol, куды «быў прызначаны» для выкананьня фармальных функцый.
Аляксандр Азараў акрамя кіраўніцтва ByPol мае пасаду прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай па аднаўленьні законнасьці і правапарадку. Прадстаўнікі Ціханоўскай і яна сама пакуль не паркамэнтавалі сытуацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску завочна судзяць былога афіцэра ГУБАЗіКу Станіслава ЛупаносаваШто такое ініцыятыва ByPol
У ініцыятыву ByPol уваходзяць былыя і цяперашнія працаўнікі сілавых структур, нязгодныя з гвалтам, фальсыфікацыямі і масавымі рэпрэсіямі, якія ўзмацніліся ў Беларусі пасьля выбараў 2020 году.
Згодна са справаздачай на тэлеграм-канале ByPol, унутраныя дакумэнты сілавых структур у офіс арганізацыі паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву зь дзейнымі сілавікамі, якія сьвядома дапамагаюць апанэнтам рэжыму.
Як вынік, ByPol рэгулярна публікуе сакрэтныя ведамасныя ўказы і аўдыёзапісы перамоваў высокіх чыноў сілавога блёку (напрыклад, экс-старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалай Карпянкова ды іншых).
Iніцыятыва аб’ядноўвае былых беларускіх сілавікоў, уключна з супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі, Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Службы бясьпекі прэзыдэнта ды іншых структураў.
У красавіку 2021 суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў Telegram-канал ByPol экстрэмісцкім. 8 лістапада 2021 суд вызнаў ByPol і распрацаваны ініцыятывай мабілізацыйны плян «Перамога» «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
У чэрвені 2023 году ByPol раскалоўся, удзельнікі нутранога канфлікту паспрачаліся паміж сабой, у выніку спатрэбілася ўрэгуляваньне пры дапамозе АПК. Пасьля перамоваў бакоў з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай ініцыятыва падзялілася на фонд ByPol і аб’яднаньне BelPol.
BelPol стаў праваўладальнікам «тэхнічных і інтэлектуальных магчымасьцяў і інструмэнтаў» першапачатковай арганізацыі. У сваю чаргу, фонд, які ўзначальвае Аляксандар Азараў, захаваў толькі юрыдычную назву ByPol і плян «Перамога».