Ціханоўская выступіла на жаночым лідэрскім саміце

Сьвятлана Ціханоўская падчас выступу на саміце ў Брусэлі, Бэльгія. 7 чэрвеня 2023

Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з 10-хвіліннай прамовай да больш як 400 удзельніц саміту з усяго сьвету.

У сваім выступе Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларусаў, якія змагаюцца за свабоду, расказала гісторыі Марыі Калеснікавай, Ніны Багінскай, Паліны Шарэнды-Панасюк, Вольгі Залатар, Кацыярыны Андрэевай, Дар’і Лосік, Натальлі Суславай.

«У часы вайны відавочна, што чым больш жанчын у палітыцы, тым больш суперажываньня, чалавечнасьці і мудрасьці ў нашых рашэньнях. Гэта менавіта тое, што патрэбна нам у сьвеце цяпер і заўсёды».

«Барацьба беларускіх жанчын, якая пачалася ў 2020 годзе, ня скончылася. Перамога беларусаў над дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі непазьбежная. Перамога Ўкраіны над расейскім рэваншызмам — пытаньне часу і нашай салідарнасьці. Перамога дэмакратыі над тыраніяй — наша агульная задача і абавязак», — заявіла Ціханоўская, якую цытуе яе прэсавая служба.

У Бруселі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася таксама з прэзыдэнткай Эўрапарлямэнту Рабэртай Мэтсолай і пагаварыла зь іншымі ўдзельніцамі саміту, асобна — з украінскімі дэпутаткамі зь Вярхоўнай Рады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вызваліць Беларусь мы можам толькі разам». Ціханоўская паразмаўляла з байцамі палку Каліноўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Аўстрыі падчас сустрэчы зь Ціханоўскай прапанаваў перадаць у Гаагу доказы супраць Лукашэнкі