Рэпрэсаванаму беларусу пагражае параліч. ВІДЭА

Віталь Тысеў

Падчас зьняволеньня ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворваньне. Пасьля ўцёкаў зь Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему.

Віталю сабралі грошы на апэрацыю: амаль 20 тысяч эўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць апэрацыю. Цяпер Тысеў і яго апякунка Натальля шукаюць іншую клініку. Калі за два месяцы Віталю ня зробяць апэрацыю, яго можа паралізаваць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былая лекарка з Украіны дапамагае рэпрэсаванаму беларусу, якому пагражае параліч: «Мне казалі, навошта ён вам, ён жа беларус»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэдыт ужо не спатрэбіцца». Рэпрэсаванаму беларусу, якому пагражае параліч, за паўдня сабралі грошы на апэрацыю