У Барысаве затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча

Алег Мацкевіч. Архіўнае фота

Раней праваабаронцу затрымлівалі ў 2022 годзе, тады ў яго рабілі ператрус.

Пра затрыманьне Алега Мацкевіча паведаміў праваабарончы рэсурс @MAYDAYMog.

Яго затрымалі 3 чэрвеня на сваім працоўным месцы. Прычыны затрыманьня не вядомыя. Яго калегі мяркуюць, што цяпер Мацкевіч знаходзіцца ў ІЧУ — на волю пасьля затрыманьня ён ня выйшаў.

Раней праваабаронцу ўжо затрымлівалі ў студзені 2022 году, тады ў яго праводзілі ператрус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паслала ўсьлед за расейскім караблём». Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мастака з анэксаванага Расеяй Крыму асудзілі на 15 гадоў за антываенны пэрформанс