Разгляд справы Яны Пінчук праходзіў у Менскім гарадзкім судзе з 10 красавіка. Працэс вяла судзьдзя Тацяна Фалькоўская.
Падсудную абвінавацілі паводле наступных артыкулаў КК:
- ч. 3 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці);
- ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, ажыцьцяўленьню дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі);
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня);
- ч. 3 арт. 293 (навучаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
- ч.1 арт. 290-1 (дзейнасьць па стварэньні арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падразьдзяленьнямі).
6 чэрвеня Пінчук прысудзілі 12 гадоў зьняволеньня, паведамляе тэлеграм-канал Freeyana.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачынаецца суд над палітзьняволенай Янай Пінчук, якую экстрадавалі з РасеіБеларуску Яну Пінчук затрымалі ў Расеі ў лістападзе 2021 году. У Беларусі сілавікі абвясьцілі яе ў вышук нібыта за адміністраваньне пратэставых чатаў. Камітэт правоў чалавека ААН забараніў Расеі выдаваць Яну Пінчук у Беларусь, але расейскія ўлады гэта праігнаравалі.
Пры гэтым абвінавачаньні, якія выставілі Яне, не прадугледжаныя пастановай аб яе экстрадыцыі з Расеі ў Беларусь.
Паводле «Вясны», Беларусь парушыла свае гарантыі, што Пінчук не прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці і не пакараюць за злачынства, якое не фігуравала ў запыце аб яе выдачы. «Вясна» адзначае, што гэта парушае патрабаваньні Канвэнцыі аб прававой дапамозе 1993 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволенай Яне Пінчук прад’явілі абвінавачаньні, не прадугледжаныя пастановай аб яе выдачы з РФ у Беларусь